Для жанчын, якія маюць свой бізнес або жадаюць яго адкрыць, пройдзе серыя бясплатных навучальных семінараў па бізнес-планаванню.

Да ўдзелу запрашаюцца жыхаркі Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў. Пасля навучання ўдзельніцы змогуць прыняць удзел у стажыроўцы ў Эстоніі і атрымаць фінансавую падтрымку на развіццё сваёй бізнес-ініцыятывы.

Серыя навучальных семінараў пад назвай «Школа малога бізнесу» праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю» сумесна з Цэнтрам трансгранічнага супрацоўніцтва Чудскага возера ў рамках праекта «Прасоўванне сельскіх жанчын-прадпрымальніц ў Нарачанскім рэгіёне».

4 навучальныя семінары пройдуць у перыяд з лістапада 2019 па сакавік 2020 г.

Па выніках школы будзе праведзены конкурс, дзе ўдзельніцы будуць прадстаўляць распрацаваныя падчас навучання бізнес-планы. 2-3 лепшых бізнэс-ініцыятывы атрымаюць фінансавую падтрымку.

У жніўні 2020 г для ўдзельнікаў праекта запланавана стажыроўка на малых прадпрыемствах Эстоніі на працягу 6 дзён.

Заняткі будуць праходзіць на базе бізнес-інкубатара ў Камарова.

Падаць заяўку на навучанне ў Школе малога бізнэсу можна па спасылцы: https://forms.gle/DKAyW6BAqmBUiUb67.

• Текст доступен на языке: Русский