31 кастрычніка ў дзве гадзіны ночы з пункта пропуску «Каменны Лог» у Літву выязджала іншамарка Renault, якой кіраваў 47-гадовы грамадзянін Расіі. У аўтамабілі, які рухаўся па «зялёным» канале, пагранічны нарад знайшоў дзве карціны ў рамах «Мост Венецыі» і «Дахі Венецыі». Аўтарам работ з’яўляецца мастак Марко Ступар (Marko Stupar).
Сам жыхар Масквы растлумачыў, што не ведаў пра каштоўнасць карцін і неабходнасці іх дэкларавання. Ён вёз творы як звычайны багаж.
Палотны канфіскаваныя і перададзеныя супрацоўнікам мытні для правядзення экспертызы і ацэнкі іх кошту.
• Текст доступен на языке: Русский