Ад вілейскіх сяброў краязнаўца Алеся Юркойця мы даведаліся, што ў Мінску памерла яго маці Галіна Аляксандраўна. У сталіцы ёй рабілі аперацыю.
Рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» выказвае шчырыя спачуванні свайму сябру і пазаштатнаму аўтару.
Алесь Юркойць ў сярэдзіне 1990-ых гадоў працаваў настаўнікам геаграфіі ў Вілейцы.
Шмат як краязнаўца зрабіў для Астравеччыны, выступаў супраць будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. У 2017-м ён быў асуджаны на сем гадоў па справе «ашмянскіх мытнікаў». Цяпер за кратамі.
Галіну Аляксандрану пахаваюць заўтра, 1 лістапада, у Варнянах.
Сына яна не дачакалася.
• Текст доступен на языке: Русский