Фота naviny.by.

Выбарчы кодэкс і Кодэкс аб шлюбе і сям’і перакладзены на беларускую мову. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў белорусcкой культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў падчас першага міжнароднага кангрэса па беларускай мове “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Наш інстытут сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі зараз вядзе працу па перакладзе на беларускую мову заканадаўчых актаў. Пераклад Кодэкса аб шлюбе і сям’і ўжо падрыхтаваны, абмеркаваны групай экспертаў і выстаўлены на сайце НЦПІ. Зараз мы завяршылі падрыхтоўку перакладу Выбарчага кодэкса, да выбараў у Палату прадстаўнікоў ён таксама будзе выстаўлены на сайце. Зараз працуем над Грамадзянскім кодэксам, – распавёў Ігар Капылоў.

Ён адзначыў, што чакае вялікая праца, так як усяго кодэксаў больш за 20.

– З іх першапачаткова быў прыняты на беларускай мове толькі Кодэкс аб культуры, – дадаў ён.

• Текст доступен на языке: Русский