Дальнабойшчык Уладзімір Пятроўскі з Маладзечна даслаў здымак, зроблены ў сваякоў гэтай восенню.

Фота зрабілі на станцыі Будслаў Мядзельскага раёна.

Аўтар фота распавядае:

– Самае галоўнае – гэта добры настрой. Гэта першае, што прыйшло ў думкі, калі зрабіў гэты здымак. Спадзяюся, ён падыме настрой усiм, хто яго убачыць, а таксама перадасць цеплыню i шчырасць беларускай вёскi, нашай малой радзiмы!