Ірына Кайко нарадзілася на Мядзельшчыне, цяпер працуе ў Мінску.
З дзяцінства цікавілася фатаграфіяй.
– Памятаю, якое вялікае шчасце я, маленькая, адчула, калі тата дазволіў фатаграфаваць на яго плёначны Зеніт. Вядома, тады атрымалася так сабе, але гэта стала пачаткам захаплення. Я лічу фатаграфію мастацтвам і таму хочацца, каб на маіх фотаздымках, як і на карцінах выдатных мастакоў, кожны бачыў штосьці сваё, знаходзіў водгук дзесьці там, у куточках сваёй душы.