Фота hockey.by.

Маладзечанскія хакеісты вырвалі перамогу ў Магілёве ў дадатковы час.

Магілеў – Дынама-Мл – 1:2 АТ (1:0, 0:1, 0:0, 0:1)

1:0 – 14:18 Каташэнка (Субоцін, Кукушкін);

1:1 – 29:54 Зубрыцкі (Летаў);

1:2 – 63:32 Амбражэйчык (Кучкін, Несцераў).

Лепшыя гульцы: Бялінскі – Волкаў.

Галоўны трэнер “Дынама-Маладзечна” Дзмітры Краўчанка. Фота hockey.by.

– Такога не можа быць, што дзве каманды павінны былі перамагчы. Але сёння, у прынцыпе, абедзве дружыны вартыя перамогі. Удзячны хлопцам за тое, што забілі на адну шайбу больш. Была гульня, можна сказаць, брамнікаў. Віталь Бялінскі з лініі ратаваў каманду і наш брамнік выбавіў у некалькіх выхадах ў нуль. Нам дзесьці пашчасціла забіць на адзін гол больш, – сказаў Дзмітры Краўчанка на прэс-канферэнцыі.

* * *

Маладзечанскае “Дынама” знаходзіцца на трэцім месцы турнірнай табліцы Экстралігі А. Наперадзе мінская “Юнацтва” і гродзенскі “Нёман”.

• Текст доступен на языке: Русский