Вучні Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага прадставілі школу на IV Міжнародным конкурсе мастацтваў «Крыштальны васілёк» 18 і 27 кастрычніка.
Міру Кавалёву ўзнагародзілі дыпломам III ступені ў намінацыі «эстрадны вакал, сола». Настаўніца – Вера Яфрэмава.
Дыпломы лаўрэатаў II ступені ў намінацыі «выяўленчае мастацтва, майстар» атрымалі навучэнцы мастацкага аддзялення Кацярына Багацкая (настаўнік Марыя Савіцкая) і Стэла Айрапетян (настаўнік Марына Пахомава). Дзяўчынкі прадставілі на конкурс жывапісныя работы на тэму восені.
У намінацыі «інструментальнае выканальніцтва, балалайка» Алеся Паўлоўская (настаўнік Яна Вайцяховіч, канцэртмайстар Марыя Сарока) ўзнагароджаная дыпломам I ступені.
Дыплома лаўрэата II ступені ў намінацыі «інструментальнае выканальніцтва, цымбалы» удастоеная Анастасія Шарупская (настаўнік Вольга Грагоўская, канцэртмайстар Марыя Сарока). Лаўрэатам I ступені ў намінацыі «інструментальнае выканальніцтва, фартэпіяна» стаў Марк Каспяровіч (настаўнік Жанна Цялега).
Дыпломамі за высокапрафесійную падрыхтоўку лаўрэата конкурсу і асабісты ўклад у развіццё інструментальнага мастацтва Беларусі адзначаныя Вольга Грагоўская і Жанна Цялега.
• Текст доступен на языке: Русский