Фота tuda-suda.by.

У Мядзеле будуецца яшчэ адна вуліца. На ўскрайку райцэнтра, у напрамку возера Рудакова, з часам з’явіцца каля двух дзясяткаў прыватных сядзіб.

Работы праводзяцца ў адпаведнасці з горадабудаўнічым праектам “Генплан горада Мядзела Мінскай вобласці”, які зацверджаны рашэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў у 2012 годзе.

Дакумент прайшоў усе патрэбныя ўзгадненні: з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама, галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна, дзяржаўнай экалагічнай экспертызай праекта абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Генплан атрымаў станоўчае экспертнае заключэнне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза”.З генпланам можна азнаёміцца на стэндзе ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский