Фота onliner.by.

Недакладнасці ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці былі ў топе прычын, па якіх адмаўлялі беларусам у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

У Мінскай вобласці, напрыклад, з-за такіх памылак не змогуць пазмагацца за дэпутацкае крэсла дзесяць чалавек. Каб праверыць. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія памылкі выбаркамы і падаткавікі знаходзілі ў дэкларацыях тых, хто спрабаваў стаць кандыдатам у дэпутаты.

Сярод кандыдатаў, якога не зарэгістравалі з-за памылкі быў і кандыдат па Маладзечанскай акрузе.

Паводле finance.tut.by, вылучэнец ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі не стаў кандыдатам у дэпутаты з-за таго, што не пазначыў у дэкларацыі даход у дзве тысячы рублёў ад продажу легкавога аўтамабіля.

• Текст доступен на языке: Русский