Замежнікі найахвотней селяцца ў ваяводствах з гарадскімі агламерацыямі і вялікай запатрабаванасцю на работнікаў. Фота Jacek_Kadaj / Shutterstock.com

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дэпартаменту па справах замежных грамадзян у Польшчы Якуб Дудзяк.

Згодна са звесткамі, пададзенымі дэпартаментам інфармацыйнаму агенцтву ПАП, колькасць замежнікаў у першых трох кварталах гэтага года павялічылася на 43,5 тысяч чалавек.

Найбольшае павелічэнне далі украінцы – 30,8 тыс. (да 210 тысяч чалавек). На другім месцы беларусы – 4 тысячы 300 (да 24 тысяч 400 чалавек). Трэцяе месца займаюць грамадзяне Грузіі (1900 і 4,8 тысячы адпаведна), грамадзяне Індыі і Малдовы.

Гэтыя дадзеныя не ўключаюць асоб, якія часова знаходзяцца ў Польшчы ва ўмовах бязвізавага рэжыму або на падставе віз.

Замежнікі найахвотней селяцца ў ваяводствах з гарадскімі агламерацыямі і вялікай запатрабаванасцю на работнікаў.

• Текст доступен на языке: Русский