Следчыя высвятляюць абставіны гібелі хлопчыка ў Баранавіцкім раёне.
Па дадзеных следства, днём 1 лістапада 11-гадовы хлопчык у аг. Русіна Баранавіцкага раёна разам з сябрамі гуляў у футбол на стадыёне. Падчас гульні хлопчык заскочыў на браму і стаў разгойдвацца. Пад цяжарам яго цела брама ўпалу і прыціснула яго.
Брыгада хуткай дапамогі аказала рэанімацыйныя мерапрыемствы, але станоўчага выніку яны не далі і школьнік загінуў.
Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка.