Фота iz.ru.

Раніцай 2 лістапада ў Шчучынскім раёне адбылася смяротная аварыя, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Каля 9 гадзін раніцы на 3-м кіламетры аўтадарогі Жалудок — Кукіні аўтамабіль Аўдзі з’ехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

Удар прыйшоўся на бок кіроўцы. 39-гадовая цяжарная жанчына, якая была за рулём, памерла на месцы здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский