Фота activekids.com

Сёння, 2 лістапада, адбудуцца чарговыя футбольныя матчы ў Першай і Другой лігах.

Першая ліга

У Першай лізе пройдзе 27 тур. «Смаргонь» згуляе супраць «Слоніма-2017». Смаргонцы будуць гуляць у Слоніме на выездзе. Гульня пачнецца ў 14:00.

Другая ліга

Ашмянцы згуляюць з «Горкамі» на дамашнім полі ў 12:00. У 13:00 маладзечанцы на выездзе гуляюць супраць «Вікторыі». «Андэрдог» у 15:00 будзе гуляць дома з «Арсеналам».