Карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты» адправіліся на могілкі ў Насілаве, дзе людзі чакалі ксёндза, які спазняўся з малітвы з Лебедзева, прыбіралі зжаўцелую траву з магілак сваякоў і адзначалі Дзяды.
Чытаць яшчэ: У Беларусі сёння адзначаюць Дзяды: што гэта за свята і як святкавалі раней


Ксёндз спазняецца практычна на гадзіну. Людзі пачалі збірацца на могілках яшчэ ад паловы на дванаццатую.
– Прыехалі фатаграфаваць? Ксёндз усё роўна спазняецца, – распавядаюць на ўваходзе на могілкі.
Аднак ксёндз у хуткім часе прыехаў у Насілава на старыя могілкі: ён спазніўся з-за малітвы ў Лебедзева, таму што там было шмат людзей.
– Хто-небудзь паездзе на новыя могілкі? Вось, скажыце, што ксёндз будзе, хай дачакаюцца. Я падыйду да кожнага, – кажа святар.
Ксёндз правёў малітву з людзьмі, а потым падыходзіў да кожнай магілы, дзе стаялі людзі – яны чакалі, каб святар памаліўся асобна за памерлых сваякоў.

Некаторыя людзі пасля малітвы з ксяндзом заставаліся на магілах сваякоў: прыбіралі іх ад травы і смецця.
Фота Настассі УТКІНАЙ.
• Текст доступен на языке: Русский