Фота magadanmedia.ru.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай № 561 ад 22 жніўня зацвердзіў спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб’ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб’ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш трохсот чалавек, аб’ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей.

Адным з новаўвядзенняў стала тое, што кіраўнікам арганізацый, якія маюць у сваім складзе аб’екты, дзе кругласутачна знаходзяцца дзеці, неабходна штодня да 22:00 прадстаўляць па тэлефоне ў аддзел па надзвычайных сітуацыях інфармацыю аб колькасці дзяцей і работнікаў, якія знаходзяцца на аб’екце ў начны час з 22:00 да 06:00.

Названыя патрабаванні ўступаюць у сілу з 28 лістапада.

• Текст доступен на языке: Русский