Пажар гаспадарчай пабудовы
У суботу, 2 лістапада, у 18:48 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Сялец Смаргонскага раёна.
У выніку будынак знішчаны. Прычына пажару высвятляецца.
Пажар лазні
Таксама ў суботу, 2 лістапада, у 2:49 паступіла паведамленне аб пажары лазні на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Астраўцы па вул. Лермантава. У выніку знішчаны дах. Прычына пажару высвятляецца.