У Беларусі ў больш 21 тысячы чалавек мае станоўчы статус ВІЧ. Больш за ўсё людзей з такім статусам у Гомельскай вобласці, а менш за ўсё — у Гродзенскай. Часцей за ўсё ў нашай краіне гэтым вірусам заразіліся палавым шляхам, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Беларусі жыве 21 566 людзей з ВІЧ-станоўчым статусам. У Гомельскай вобласці — 7960 чалавек, у Мінску — 4820, Мінскай вобласці — 3526, Брэсцкай — 1619, Магілёўскай — 1557, Віцебскай — 1163 і Гродзенскай — 921 чалавек.

Пры гэтым захворванне ВІЧ у краіне знізілася. За студзень–верасень 2019 года зарэгістравана 1591 новы выпадак ВІЧ-інфекцыі, а гэта на 9,7% ніжэй, чым у гэты ж перыяд мінулага года.

Часцей за ўсё ў нашай краіне ВІЧ заражаюцца палавым шляхам. Гэта 81% тых, хто захварэў.

Яшчэ 17,3% хворых заразіліся ВІЧ праз ін’екцыі. Прайсці тэставанне на ВІЧ у Беларусі можна ў любым лячэбнай установе, дзе ёсць працэдурны кабінет. У 2018 годзе тэставаннем ахапілі 17% беларусаў — больш за 1,6 млн чалавек. У 2017-2018 гадах у аптэках з’явіліся экспрэс-тэсты для саматэставання на ВІЧ па сліне. Чытаць цалкам:

• Текст доступен на языке: Русский