Фота pikabu.ru.

Пацярпелыя ў басейне горада Баранавічы дзеці рыхтуюцца да выпіскі, паведаміла БелТА прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

«Дапамога дзецям, якія пацярпелі ў Баранавічах ад атручвання хлорам у басейне, аказана ў поўным аб’ёме. Дзеці адчуваюць сябе здавальняюча і рыхтуюцца да выпіскі сёння», — сказала Юлія Барадун.

Нагадаем, у басейне ў Баранавічах нядбайнасць работнікаў прывяла да шпіталізацыі 13 дзяцей.

Група з 15 дзяцей займаліся ў басейне школы алімпійскага рэзерву №4, калі раптам адчулі рэзь у горле.

• Текст доступен на языке: Русский