На месцы аварыі ў вёсцы Вязавец. Фота МУС.

У суботу, 2 лістапада, у аварыі на Маладзечаншчыне загінуў пешаход.

Здарэнне адбылося каля 18.30 у вёсцы Вязавец. 35-гадовы кіроўцана машыне «Мэрсэдэс-Бенц Е200» рухаючыся па шостым кіламетры аўтадарогі Маладзечна-Валожын наехаў на 43-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку дарогі злева направа па ходзе руху паблізу пазначанага пешаходнага пераходу, паведамляюць у прэс-службе МУС.

У выніку ДТЗ пешаход ад атрымаў цялесныя пашкоджанні і памёр на месцы здарэння. Па папярэдніх дадзеных, пешаход быў без флікера.

• Текст доступен на языке: Русский