Юныя спартсмены Астравеччыны сталі бронзавымі прызёрамі на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычнаму кросе, які прайшоў у Гродне.
Выхаванцы Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву ўдзельнічалі ў эстафеце, якая складалася з пяці этапаў адлегласцю па 1000 метраў.
Астравецкія лёгкаатлеты прадэманстравалі не толькі хуткасць, але ўменне выступаць камандай. Павел Юркойць, Дар’я Дарашкевіч, Павел Чабатуль, Дар’я Гродэль і Яраслаў Заянчкоўскі заваявалі бронзавыя медалі.
Акрамя гэтага, Павел Юркойць і Яраслаў Заянчкоўскі выступалі ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці. Хлопцы беглі 4000 і 2000 метраў адпаведна. У выніку Павел стаў чацвёртым сярод 34 удзельнікаў, а Яраслаў фінішаваў восьмым з 43 сапернікаў.
• Текст доступен на языке: Русский