Фота mhealthcongress.ru.

Арганізацыі аховы здароўя зменяць графік працы ў лістападаўскія выхадныя і святы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Бальнічныя арганізацыі 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада – працоўнага дня, 9 і 16 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня.

Праца амбулаторна-паліклінічных, арганізацый пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэк і іншых 7 лістапада будзе арганізавана па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня, 16 лістапада – працоўнага дня.

• Текст доступен на языке: Русский