Здарэнне адбылося ўвечары, у нядзелю, 3 лістапада, на аўтадарозу «Мінск-Маладзечна-Нарач» паведаміў карэспандэнту старшы інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.
42-гадовы кіроўца, жыхар сталіцы ехаў на машыне «Мэрсэдэс Бэнц» у накірунку Мінска. Ля паварота на вёску Гранічы ён наехаў на пешахода, што ішоў без флікера.
Ад атрыманых траўмаў 26-гадовы жыхар Маладзечаншчыны загінуў на месцы.
ДАІ Маладзечна паведамляе, што на мінулым тыдні ў Беларусі загінула дзевяцьпешаходаў і пяць раварыстаў, большая частка з іх – у выхадныя.
За дзесяць месяцаў у Мінскай вобласці зарэгістравалі 165 ДТЗ з удзелам пешаходаў. 42 чалавекі загінулі і 128 атрымалі раненні.
Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне зарэгістравалі 35 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх тры пешаходы загінулі і 34 чалавекі атрымалі раненні.
Большасць з загінулых пешаходаў былі без флікераў.
У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я ў выглядзе дажджу, туману, а таксама памяншэннем светлавога дня, ДАІ Маладзечна звяртаецца да пешаходаў і раварыстаў.
Пры руху ў цёмны час выкарыстоўвайце ў элементах верхняй адзення святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі! Ровары і конныя падводы неабходна таксама абсталяваць светлавымі прыборамі, згодна з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху.
Асаблівы зварот да бацькоў. Паклапаціцеся пра бяспеку вашых дзяцей. Да ранца або курткі неабходна прышпіліць флікер. І не забудзьцеся нагадаць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных Правілах бяспечных паводзін на дарозе.
Нагадаем, што 2 лісапада ў Маладзечанскім раёне загінуў яшчэ адзін пешаход.
• Текст доступен на языке: Русский