У Вілейцы. Фота climate.ecopartnerstvo.by.

Пра гэта размаўлялі на чарговай сустрэчы прадстаўнікой раённай улады з жыхарамі Вілейкі ў гарадской школе №5.

Ад імя бацькоў школьнікаў, якія жывуць у Снежкаве і Карвелях, дырэктар школы Наталля Занкавіч спытала пра прыпынак. Па яе словах, гарадскі аўтобус №2, якім дзеці з гэтых раёнаў шмат гадоў дабіраюцца ў школу, з нядаўняга часу ўжо не будзе спыняцца ў звыклым месцы, побач са школай. Чаму так?

Кіраўнік аўтобуснага парка Уладзіслаў Усцюшэнка адзначыў, што гэты прыпынак была незаконным. Ён парушаў нормы бяспекі. Рашэнне прыняла камісія па бяспецы дарожнага руху сумесна са службай ДАІ.

На сустрэчы прагучалі прапановы ўсё ж зрабіць тут прыпынак для зручнасці школьнікаў.

Алег Бегунец даручыў кампетэнтным службам дэталёва вывучыць і вырашыць гэтае пытанне.

Звярталіся таксама з пытаннямі пра ўстаноўку банкамата ў мікрараёне «Паўночны», добраўпарадкаваннем тратуара пліткай на Стаханаўскай, лёсам будынка былога анкадыспансера.

• Текст доступен на языке: Русский