Прафілактычная акцыя стартавала ў рэспубліцы 31 кастрычніка. Галоўная мэта запланаваных мерапрыемстваў – папярэдзіць правапарушэнні падлеткаў, знайсці дарослых, якія ўцягваюць іх у супрацьпраўную дзейнасць.
Ад пачатку асноўнага этапу супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС выявілі 11 правапарушэнняў па арт. 17.3 Каап Рэспублікі Беларусь (распіццё спіртнога ў грамадскім месцы або знаходжанне ў стане ап’янення), тры – па арт. 17.4 КоАП Рэспублікі Беларусь (уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны).
Акрамя таго, міліцыянеры заўважылі два факты незаконнай рэалізацыі спіртных напояў непаўналетнім у крамах горада.
На восеньскіх канікулах міліцыя праводзіла мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод падлеткаў, актывізавала прафілактычную працу з падуліковай катэгорыяй непаўналетніх.
Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС выступілі з тэматычнымі лекцыямі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах. На мінулых выхадных арганізавалі рэйды па месцах масавага адпачынку моладзі, забаўляльных установах.
Застаюцца ў полі зроку праваахоўнікаў бацькі і асобы, якія іх замяшчаюць. Узмацнілі кантроль за месцамі гандлю алкаголем і півам для папярэджання і спынення іх продажу падлеткам.
Даведачна
У Маладзечанскім раёне за дзевяць месяцаў бягучага года агульная колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетніх па параўнанні з аналагічнымі перыядам 2018-га года застаецца на ранейшым узроўні – 20.
Самым распаўсюджаным злачынствам сярод падлеткаў працягваюць заставацца крадзяжы. Акрамя таго, узрасла колькасць рабаванняў.
Ад пачатку года выявілі дзевяь правапарушэнняў, прадугледжаных арт. 10.5 КоАП Рэспублікі Беларусь (дробны крадзеж). 4 лістапада рэспубліканскую акцыю «Падлетак» завяршылі.
• Текст доступен на языке: Русский