
Начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Астравецкім раёне прызначаная Алена Пілецкая.
Алена Генадзьеўна – ураджэнка Ашмянскага раёна. У 1990 годзе скончыла Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, у 1996 годзе – Ленінградскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці».
У падатковую сістэму прыйшла ў 1993-м – пачынала падатковым інспектарам ІМПЗ па Астравецкім раёне. У апошні час займала пасаду начальніка аддзела кантрольнай работы.
Неаднаразова ўзнагароджана Ганаровай граматай абласной інспекцыі. Яе партрэт занесены на Дошку гонару інспекцыі ІМПЗ па Гродзенскай вобласці.
• Текст доступен на языке: Русский