Следчыя завяршылі справу жорсткім забойстве і падпале на Валожыншчыне. Здарэнне адбылося ноччу 14 красавіка ў вёсцы Шэлеўшчына.
Выратавальнікі патушылі жылы дом і знайшлі цела 65-гадовага гаспадара. Са слоў мясцовых жыхароў, загінулы жыў адзін, па характары быў спакойным.
Ацэнка знойдзеных на месцы здарэння рэчаў і слядоў дазволілі следча-аператыўнай групе атрымаць дадзеныя, якія сведчаць аб крымінальным характары здарэння.
Падчас праверкі следчыя ўстанавілі асобу, якая магла здзейсніць асабліва цяжкае злачынства.
Праз некалькі дзён у Дзяржынскім раёне супрацоўнікі міліцыі затрымалі 35-гадовы жыхара Валожыншчыны.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, напярэдадні вечарам фігурант быў у доме ў пацярпелага. Яны разам выпівалі.
Пасля пачалі сварыцца з-за таго, што гаспадар не дазволіў госцю застацца пераначаваць у яго доме.
– Фігурант некалькі разоў стукнуў гаспадара нажом. Пасля паклаў яго без прытомнасці на ложак і падпаліў дом, каб схаваць сляды злачынства. Потым сышоў з месца здарэння, – распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Згодна з заключэннем экспертных даследаванняў, смерць пацярпелага наступіла ад вострага атручвання ўгарным газам і тэрмічных апёкаў.
Гэта сведчыць аб тым, што калі пачаўся пажар, гаспадар быў яшчэ жывы.
У ходзе праведзенай праверкі паказанняў на месцы фігурант распавёў акалічнасці учыненых злачынстваў.
На падставе сабраных дадзеных мужчыну прад’явілі абвінавачванне ў забойстве, учыненым агульнанебяспечным спосабам і з асаблівай жорсткасцю і наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам.
Падазраванага заключылі пад варту. Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.