Фота ostrovets.by.

Кандыдат у майстры спорту па боксе Артур Цехановіч дапоўніў сваю калекцыю ўзнагарод яшчэ адным залатым медалём.

Чарговую ўзнагароду астраўчанін заваяваў на міжнародным турніры памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане, які прайшоў у Віцебску. Артур правёў на рынгу два баі: у першым ён перамог свайго суайчынніка-беларуса, а ў другім – немца.

Каманда Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заняла першае і другое месцы на першынстве Гродзенскай вобласці па боксе сярод удзельнікаў 2006-2007 і 2008-2009 гадоў нараджэння.

Фота ostrovets.by.

Сярод удзельнікаў 2008-2009 гадоў нараджэння пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Захар Батура, Ягор Маркун, Максім Кяжун і Павел Мацкевіч. Другое месца заняў Арцём Лянкевіч, а Георгій Гічко стаў трэцім.

Старэйшыя баксёры, сярод якіх была і адна дзяўчынка, таксама не засталіся без узнагарод. На першую прыступку п’едэстала падняліся Юлія Лебядзевіч, Арсень Мялешка, Аляксандр Ёдзік, Кірыл Рагавенка, Максім Лянкевіч, Цімур Сянкевіч, Сямён Сямашка і Аляксандр Баруўка. Сярэбранымі прызёрамі сталі Раман Аўдзеенка, Расціслаў Чарняўскі і Ілля Чункевіч. А трэцяе месца занялі Аляксандр Бордак, Даніэль Ступенька і Дзяніс Гайваронскі.

У выніку баксёры малодшага ўзросту занялі першае агульнакаманднае месца, а старэйшага – другое.

• Текст доступен на языке: Русский