Фота politeka.net.

Прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас 5 лістапада пракамэнтаваў петыцыю аб выхадных 31 снежня, 1 і 2 студзеня, піша Tut.by.

Што адбылося?

Сёлета 31 снежня ў Беларусі — працоўны дзень, выхадныя — 1 і 2 студзеня. На сайце Petitions.by збіраюць подпісы за выхадны 31 снежня.

Пэтыцыю падпісалі больш за 11 тысяч чалавек.

У першыя дзьве суботы новага году беларусам давядзецца працаваць

Што сказаў Румас?

  • Паабяцаў паглядзець петыцыю.
  • «Урад хацеў 2 студзеня зрабіць выхадным, але не падтрымалі. А пра 31-га ніхто не казаў». Паводле Tut.by, гаворка магла ісці пра сталы выхадны 2 студзеня, які не трэба адпрацоўваць.
  • «Не разумею, чаму 31 снежня. Вось 2-га больш разумею: аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытанне».

Летась урад вырашыў не рабіць выхаднага 2 студзеня. У адказ на гэта 16,6 тысячы карыстальнікаў сайта Petitions.by безвынікова прасілі расцягнуць навагоднія выходныя да чатырох дзён — ад 30 снежня па 2 студзеня. У гэтым дзесяцігоддзі беларусы працавалі 2 студзеня толькі двойчы — у 2012 і 2019 гадах.

• Текст доступен на языке: Русский