Уладзімір Цанунін на круглым стале ў рэдакцыі "РГ". Фота з архіва газеты.

Прэмію ўручаць жыхару Вілейкі, паэту, педагогу Уладзіміру Цануніну.

На абласны літаратурны конкурс, які праводзіць Мінаблвыканкам раз на два гады, пададалі 24 творы. Шэсць з іх сталі пераможцамі. У ліку лаўрэатаў – віляйчанін са сваім зборнікам паэзіі.

– Я ўжо і забыўся, што мае творы намінавалі на прэмію. Было гэта прыкладна год таму, – расказаў карэспандэнту Уладзімір Цанунін.

Творы паэта з Вілейкі падаваліся і на Нацыянальную літаратурную прэмію. Але я на яе і не разлічваў, прызнаецца паэт.

Кажа, што не менш за прэмію важна тое, што яго вершы пераклалі на польскую мову і змясцілі ў зборніку «Масты «Мінск-Варшава».

Нагадаем, што Уладзімір Цанунін неаднойчы станавіўся героем нашых публікацый і ўдзельнічаў у круглым стале ў рэдакцыі на тэму сучаснай літаратуры.

• Текст доступен на языке: Русский