Падчас конкурсу. Фота uomoik.gov.by.

5 лістапада ў Салігорскім дзяржаўным каледжы зладзілі абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» па прафесійнай кампетэнцыі «Цагляная кладка».

Чатыры гадзіны ўдзельнікі выконвалі каменную кладку памерам 1068×1810х250 мм з рознай па колеры сілікатнай і керамічнай цэглы з укладкай ўнутры канструкцыі двух дэкаратыўных элементаў.

У тройку лідараў трапіў навучэнец з Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Сяргей Яфіменка. Ён заняў другое месца.

 

• Текст доступен на языке: Русский