Цяпер паміж Крыніцай і Мясатой. Фота "РГ".

Паміж Маладзечнам і вёскай Крыніца амаль уся дарога застаўленая машынамі, паведамілі нам з месца падзей.

Работнікі ДАІ, якія працуюць на месцы, паведамілі карэспандэнту “РГ”, што гэта следчы эксперымент. Калі эксперымент скончыцца, работнікі ДАІ не ведаюць.

Затор раяць праязджаць праз Выверы.

Абноўлена. Па стане на 20:30 рух адкрыты.