Траўмаванне на маладзечанскай чыгунцы адбылося сёння каля 3 гадзін ночы.

30-гадовы ўраджэнец Маладзечна пераходзіў чыгунку пад пуцепровадам. На рэйках стаяў манеўровы цягнік.

Мужчына не стаў чакаць, а пачаў пералазіць пад ім. Калі ён паклаў руку на рэйкі, цягнік пачаў рух.

Пацярпелы траўмаваны. Сёння яго чакае аперацыя. Магчыма, давядзецца ампутаваць руку.

Пра здарэнне паведаміў інспектар АУСТ Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей Васілеўскі.

Як пазбегнуць небяспекі на чыгунцы

Чыгунка  – гэта зона павышанай небяспекі.

Таму на ёй неабходна выконваць наступныя меры бяспекі:

  • пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах
  • не лезці пад вагоны цягніка
  • не дазваляць дзецям гуляць на чыгуначных пуцях і побач з чыгункай
  • звяртаць увагу на гукавую і светлавую сігналізацыю, якая папярэджвае пра набліжэнне цягніка
  • не пераходзіць чыгуначныя пуці ў навушніках.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, за пераход чыгункі ва неўстаноўленым месцы прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічынь, што складае 51 рубель.

• Текст доступен на языке: Русский