Фота teleskop-by.org.

Таксама ва ўказе ёсць шэраг навацый з адначасовым узмацненнем жорсткасці адказнасці за нявыплату збору. Кантраляваць прапанавалі праз камеры, устаноўленыя ўздоўж дарог.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас пасяджэння Полацкага райвыканкама.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, асноўная крыніца напаўнення дарожнага фонду –сродкі, якія плацяць за допуск да дарожнага руху. З гэтай нагоды вядзецца актыўная дыскусія ў грамадстве.

«У грамадзян выклікае справядлівае нараканне недасканаласць дзеючай сістэмы. Тыя, хто карыстаецца аўтамабілем пэўны час, вымушаныя плаціць за допуск да руху на працягу ўсяго года. Урад дапрацаваў праект указа, каб людзі маглі ўнесці плату, напрыклад, на месяц, на час дачнага перыяду. На наш погляд, гэта было б больш справядліва. Для тых, хто ўносіць плату на год наперад, прапанавалі даць скідку ў памеры 20%», – адзначыў Румас.

Пасля дапрацоўкі праграмнага забеспячэння кожны нумар будзе аўтаматычна трапляць у базу і спраўджвацца, выплачаны збор ці не.

«Паводле ацэнак спецыялістаў, калі б усе ўдзельнікі руху плацілі грошы ў дарожны фонд, то ён фармаваўся бы на 50% больш, чым цяпер. Гэта павялічыла б аб’ёмы рамонту дарог», – сказаў на заканчэнне прэм’ер-міністр.

Існуючая сістэма збору дзяржпошліны прывязаная да тэхагляду. З-за гэтага многія вадзіцелі, якія ездзяць на сваіх машынах нерэгулярна, адмаўляліся праходзіць тэхагляд.

• Текст доступен на языке: Русский