Фота railwayz.info.

Труп маладзечанца 1963 года нараджэння знайшлі 6 лістапада, паведамляе mlyn.by.

Начальнік Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Андрэй Мізула распавёў:

– Мужчыну без прыкмет жыцця ў зале чакання чыгуначнай станцыі Каледзіно каля 13:30 6 лістапада знайшла прыбіральшчыца. Яна паведаміла пра здарэнне дзяжурнаму па вакзале. На месца выехалі нашы супрацоўнікі. Першапачаткова асоба загінулага была невядомая. Меркавалі, што смерць можа насіць крымінальны характар, паколькі на скроні і калене былі бачныя сінякі. Дапускалася версія, што мужчына напярэдадні смерці мог атрымаць чэрапна-мазгавую траўму.

Па словах Андрэя Мізула, згодна з папярэднім заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць некрымінальная, яна наступіла ў выніку інсульту.

Міліцыя 7 лістапада ўстанавіла асобу мужчыны. Гэта ураджэнец Валожынскага раёна 1963 года нараджэння, які пражываў у Маладзечне.

 

• Текст доступен на языке: Русский