Фота sputnik.by.

6 лістапада выратавальнікі знайшлі 66-гадовага песніянера, які заблудзіўся ў лесе. Пра гэта паведамляе mlyn.by.

Пенсіянер знік у лесе каля аграгарадка Сваткі Мядзельскага раёна.

Інфармацыя пра гэта паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС у 14:58.

У пошуках прынялі ўдзел супрацоўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў.

Праз 23 хвіліны пасля паведамленні аб знікненні, у 15:21, выратавальнікі знайшлі зніклага мужчыну. Ён адчуваў сябе нармальна і ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.