Максіма Шавеля вышуквалі ад пачатку лістапада.

29-гадовы мужчына паехаў на заробкі ў Польшчу. Спачатку ён пастаянна падтрымліваў сувязь са сваякамі. Аднойчы раніцай даслаў маці паведамленне, што хоча прысвяціць жыццё служэнні Богу. А пасля гэтага знік.

Пашукова-выратавальны атрад “Анёл Паўночны Захад” паведамляе, што Максіма Шавеля знайшлі. Ён жывы, выйшаў на сувязь са сваякамі.

Падрабязнасці абставінаў не разгалошваюцца.

• Текст доступен на языке: Русский