Рака Мойка. Фота youtube.com.

Упраўленне СК па Санкт-Пецярбургу ўзбудзіла крымінальную справу па ч.1 арт. 105 КК (забойства) пасля затрымання мужчыны, у заплечніку якога знайшлі дзве жаночыя рукі, паведамляе Следчы камітэт Расійскай федэрацыі па Санкт-Пецярбургу.

Мужчыну, які з’яўляецца падазраваным у забойстве, вылавілі з ракі Мыйка і з пераахаладжэннем даставілі ў бальніцу. У СК паведамілі, што вырашаецца пытанне аб яго арышце і прад’яўленні абвінавачання.

Па дадзеных СМІ, падазраваным з’яўляецца гісторык, дацэнт СПБГУ Алег С. Як паведамляе выданне 47News, пры вобшуку ў яго кватэры знайшлі жаночае цела, адрэзаную галаву і скрываўленую пілу.

Telegram-канал «112» пісаў, што Сакалоў прызнаўся ў злачынстве. Як мяркуецца, забітая дзяўчына з’яўлялася студэнткай выкладчыка, з якой С. сустракаўся. Прычынай расправы стала сварка паміж імі.

 

• Текст доступен на языке: Русский