Каліна Капуцкая ў цэнтры. Фота peramoga.by.

Членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Мінскай вобласці выбралі днямі ў Маладзечне на пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сярод абраных – дырэктар Маладзечанскай школы №14 Каліна Капуцкая.

Сенатараў абіралі шляхам тайнага галасавання, у якім прынялі ўдзел 620 дэпутатаў, ці 85% ад усяго дэпутацкага корпуса. Перад выбарамі кандыдаты ў члены верхняй палаты парламента прапанавалі свае праграмы. У выніку ў склад Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці выбраны ўсе восем вылучаных кандыдатур.

Каліна Капуцкага лічыць, што кіраўніцтва педагагічным калектывам і праца ў Савеце Рэспублікі патрабуюць падобных асобасных і прафесійных якасцяў:

– Пытанні адукацыі, той сферы, у якой я працую, застануцца на парадку майго дня. Гэта будзе і праца над прыняццем Кодэкса аб адукацыі, умацаваннем матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту. Варта працягнуць працу над сістэмай прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў, павышэння прэстыжу як педагагічных, так і рабочых прафесій. У нашым рэгіёне прыярытэтнымі напрамкамі развіцця з’яўляюцца добраўпарадкаванне гарадоў, адкрыццё новых дзіцячых садкоў і школ, удасканаленне прамысловай сферы, – адзначыла яна.

• Текст доступен на языке: Русский