Галіна Лукашэнка пераехала ў новы дом. Застаецца ўспомніць некаторыя цікаўныя факты з біяграфіі першай і пакуль апошняй першай лэдзі краіны. Вы ведалі, што першая ледзі паходзіць з Вілейшчыны?

Амаль 45 гадоў разам, але ўжо даўно не побач

Афіцыйна Галіна Радзівонаўна стала жонкай Аляксандра Лукашэнкі ў 1975-м. Пасля абрання яго прэзідэнтам яна не паехала ў Мінск, а засталася жыць у Рыжкавічах пад Шкловам.

У нешматлікіх інтэрв’ю Галіна Лукашэнка сцвярджала, што сама прыняла такое рашэньне: «Я вырашыла не ехаць, а Саша не ўгаворваў». У першыя гады, па словах жанчыны, яе ўтрымлівалі ў вёсцы школьнікі-сыны, бацькі, гаспадарка.

«Яна разумны, нармальны чалавек»

Чуткі пра тое, што кіраўнік дзяржавы развёўся з жонкай, мусіраваліся з першых гадоў яго прэзідэнцтва. У 2014-м Ксенія Сабчак ўзяла вялікае інтэрв’ю ў Лукашэнкі. У анонсе яна паказала, што сярод іншага даведалася ў суразмоўцы пра развод.

У тым жа годзе ў ЗША выйшла кніга амэрыканскага палітолага, прафесара Рэдфардскага ўніверсітэта Рыгора Іофе «Пераацэньваючы Лукашэнка: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце». У ёй галоўны герой адзначыў, што ён не разведзены з Галінай Радзівонаўнай, але мае сына ад іншай жанчыны:

– І вось усе дзівяцца, чаму жонка так паводзіць сябе ў адносінах да мяне. Яна разумны чалавек. Ну што, паводзіла б яна сябе па-іншаму, пачала б пісаць у газетах, ад мяне нешта патрабаваць – што б гэта змяніла? Проста людзі б пасмяяліся, рукі б пацерлася, і гэтак далей, ну а яна не такі чалавек, яна нармальны чалавек.

Пазнаёміліся ў школе

Пасля вялікага перапынку ў 2005-м Галіна Радзівонаўна дала вялікае інтэрв’ю журналістам «Камсамольскай праўды». У ім яна расказала, як пазнаёмілася з будучым мужам.

У Шклоўскі раён яе сям’я пераехала з Вілейскага, дзе яна правучылася да 7 класа.

– Саша быў такі прыгожы, часта вёў школьныя вечары, у яго столькі дзяўчынак былі закаханыя. З-за гэтага мне даставалася, маўляў, прыехала і лепшага хлопца звяла. У нас дома добрая бібліятэка была, жылі небагата, але на кнігі грошай не шкадавалі. Саша шмат чытаў, я таксама. На тым і сышліся.

Скончыла гістфак

Галіна Лукашэнка скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, дзе вучылася разам з будучым мужам. Кар’еру пачала з працы дзіцячым садзе, каб быць бліжэй да старэйшага сына, які ў першыя гады жыцця часта хварэў.

У апошнія гады працавала ў Шклоўскім райвыканкаме.

Мама выкладала беларускую мову і літаратуру

 

Маці Галіны Лукашэнка Алена Жалняровіч была настаўніцай, выкладала беларускую мову і літаратуру, працавала завучам ў школе. Па ўспамінах Галіны Радзівонаўны, мама выхоўвала яе з сястрой у строгасці: «Божа барані яе не паслухацца».

«Не пакрыўджаная ні Богам, ні лёсам»

У размове з журналістамі Алена Жалняровіч распавядала, што яе дачка «не пакрыўджаная ні Богам, ні лёсам». Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка дапамагае жонцы, паважае, лічыць яе прыстойнай жанчынай, самастойнай.