У Ашмянскім раёне мужчына ішоў па дарозе без флікераў і яго збіла машына

У суботу, 9 лістапада, каля 23 гадзін на 127-м кіламетры аўтадарогі М7 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі ў аўтааварыі пацярпеў пешаход.

Папярэдне ўстаноўлена, што ва ўмовах сустрэчнага раз’езду аўтамабіль БМВ наехаў на пешахода, які знаходзіўся на дарозе – у яго не было флікераў. Пасля аварыі пешахода медыкі адвезлі ў рэанімацыю.