Ілюстрацыйнае фота otyrar.kz.

Аварыя здарылася 8 лістапада, каля 19.20, на 63-м кіламетры дарогі Мінск-Калачы-Мядзел. 

Кіроўца на аўтамабілі «Рэно Меган» ехаў па аўтадарозе ў накірунку Мядзела. Каля вёскі Залессе, што недалёка ад Ільі, ён наехаў на 81-гадовую мясцовую жыхарку. Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы аварыі, распавяла карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Вілейскі РАСК ўстанаўлівае абставіны здарэння. Следчыя шукаюць сведкаў здарэння. Калі вы валодаеце нейкай інфармацыяй пра аварыю, просяць патэлефанаваць у Вілейскі РАСК па тэлефонах: 8 (01771) 3-64-10, 3-64-11.

• Текст доступен на языке: Русский