Маладзечанцы згулялі 9 лістапада апошні матч у сезоне супраць «Нёман-Агра» са Стоўбцаў.
Зялёна-белая перамаглі з лікам 8:0.
Уладзіслаў Кнацько-Штэрк адзначыўся 5 галамі, дубль у Сяргея Новіка і адзін мяч на рахунку Сяргея Крата.
* * *
Акрамя апошняй перамогі ў сезоне, маладзечанцы забяспечылі сябе месцам на наступны сезон у Першай лізе. У Першую лігу таксама выйшлі ашмянцы і дзяржынскі «Арсенал».
• Текст доступен на языке: Русский