Толькі тры беларускія гарады знаходзяцца ў добрым стане і вельмі шмат – у дрэнным. Гэта паказвае новы Рэйтынг беларускіх гарадоў, які Цэнтр новых ідэй апублікаваў 11 лістапада.
У тым, што Беларусь распластоўваецца, няма нічога дзіўнага. У многіх краінах сталіцы развіваюцца хутчэй, чым рэгіёны: у вялікія гарады ахвотней інвестуюць, таму што там мага хутчэй зарабіць.
Праблема Беларусі хутчэй у тым, што афіцыйна не гаворыцца: нашы гарады розныя, з рознымі лёсамі. Некаторыя з іх, магчыма, асуджаныя на згасанне, у той час як іншыя, наадварот, могуць стаць новымі рэгіянальнымі цэнтрамі.
Рэйтынг беларускіх гарадоў падрыхтаваны для таго, каб паказаць розніцу ў развіцці. У рэйтынгу мы ацэньваем 23 горада з больш чым 50 тыс. Жыхароў па пяці параметрах: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, якасць жыцця, празрыстасць кіравання і турыстычная прывабнасць. Падрабязныя вынікі і методыку можна ўбачыць на сайце рэйтынгу, a вось некаторыя звесткі аб тым, як развіваюцца нашы гарады.
Маладзечна па рэйтынгу на 19 месцы. У спісе – усяго 23 гарады. Пасля Маладзечна – толькі Орша, Рэчыца, Бабруйск і Светлагорск.
У першай тройцы – Мінск, Гродна, Брэст.
Рэйтынг складалі з улікам наступных умоў:
- дэмаграфічная ўстойлівасць
- празрыстасць кіравання
- якасць жыцця
- стан эканомікі
- турыстычная прывабнасць
Маладзечна ўвайшло ў сямёрку гарадоў з найгоршымі вынікамі.
Але па турыстычнай прывабнасці – у пяцёрцы лепшых пасля сталіцы і абласных цэнтраў Гродна, Брэста і Віцебска. Як ацэньвалі турыстычную прывабнасць? Звярталі ўвагу на:
- колькасць даступнага жылля
- колькасць аб’ектаў харчавання
- экспертны рэйтынг славутасцяў
- наяўнасць англамоўнай версіі сайта выканкама
Больш ніякія гарады рэгіёна ў гэты рэйтынг не ўвайшлі.