Ілюстрацыйнае фота proswim.ru.

Каля 500 спартсменаў прынялі ўдзел у традыцыйным турніры па плаванні «Кубак надзей» у праграме адкрытага першынства Мінскай вобласці ў Маладзечна, паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай Федэрацыі плавання.

Спаборніцтвы прайшлі 2 лістапада ў 25-метровым басейне ГУ «Маладзечанская ДЮСШ прафсаюзаў «Маладосць».

У праграме дадзенага этапу – 50 метраў брасам, 100 метраў брасам, 50 і 100 метраў батэрфляям. А таксама 100 і 200 метраў – комплекснае плаванне.

Турнір праводзіцца па групах: першая – 5 клас і мл.; другая – 6 клас; трэцяя – 7-8 клас; чацвёртая – 9-10 клас; пятая – 11 клас і арт.

У спаборніцтвах выступілі плыўцы з розных гарадоў Беларусі: Мінска, Барысава, Маладзечна, Салігорска, Слуцка, Вілейкі, Чэрвеня, Стоўбцаў, Нясвіжа, Беразіно, Любані і Крупак.

Па выніках спаборніцтваў у пятай групе вілейчук Ілля Буракоўскі заняў першае месца. У той жа групе другое месца ў Мікіты Ніжніка. Сярод хлопчыкаў у другой групе маладзечанец Марк Бекіш узяў першае месца. Антон Карповіч з Маладзечна – з трэцім месцам ў трэцяй групе. Матвей Галкін таксама з Маладзечна ўзяў срэбра ў чацвёртай юніёрскай групе.

Арына Акімава з Маладзечна ў першай групе заняла другое месца. У трэцяй групе маладзечанкі Ксенія Сліжык і Паліна Пузарэўская занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. У чацвёртай групе юніёрак Крысціна Ганчарык узяла залаты медаль.

• Текст доступен на языке: Русский