Ілюстрацыя sb.by.

Кабінет трансфузіялагічнай дапамогі Вілейскай ЦРБ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Дні донара, які адбудзецца 13 лістапада ад 8.30 да 12.00, па адрасе: Маркава, 27 (будынак паліклінікі, актавая зала, другі паверх).

Кроў будзе браць выязная брыгада РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій з Мінска на бязвыплатнай аснове.

Папярэдні запіс праводзяць кабінетам трансфузіялагічнай дапамогі штодня ад 8.00 да 16.00 акрамя суботы, нядзелі і святочных дзён пры наяўнасці пашпарта (альбо іншага дакумента, які пацвярджае асобу), ваеннага білета.

Кабінет №513, знаходзіцца на пятым паверсе хірургічнага корпуса. Тэлефон 8 (01771) 3-48-30.

• Текст доступен на языке: Русский