Здарэнне адбылося каля 06.50 гадзін 14 верасня.
35-гадовы кіроўца на «Пежо 407» рухаўся па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Мінска. На скрыжаванні з вуліцай Гарадокская ён сутыкнуўся з «Кіа Сепхія».
За рулём «Кіа Сепхія» быў 57-гадовы кіроўца, які выконваў левы разварот.
У выніку сутыкнення апошняму прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце: небяспека для жыцця.
ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 1-18 або па тэлефонах 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо па тэлефоне 102.
• Текст доступен на языке: Русский