Следчыя завяршылі расследаванне справы аб парушэнні правілаў аховы працы, што пацягнула смерць мужчыны ў Смаргоні.
Па дадзеных следства, 23 мая гэтага года на тэрыторыі дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Смаргоні пры рамонце канвеера быў смяротна траўмаваны 22-гадовы слесар па рамонце і абслугоўванню абсталявання.
Следчыя ўстанавілі, што пры выкананні работ інжынерам-механікам былі дапушчаныя парушэнні правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, службовай інструкцыі, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць названага слесара.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, на прадпрыемстве адсутнічала распрацаваная тэхналагічная дакументацыя на выкананне рамонтных работ абсталявання, а самі работнікі неаднаразова парушалі ўнутраныя інструкцыі.
Па выніках расследавання УСК па Гродзенскай вобласці прад’яўлена абвінавачанне інжынеру-механіку па ч.2 ст.306 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
• Текст доступен на языке: Русский