Увечары 28 кастрычніка ў міліцыю звярнулася жыхарка Гродна, якая паведаміла пра тое, што яе былы муж каля 11 гадзін 30 хвілін таго ж дня забраў з дзіцячага садка іх агульнае дзіця, і іх месцазнаходжанне ёй невядома. Неадкладна праваахоўнікамі арганізавалі пошукавыя мерапрыемствы. 

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта 7 лістапада па факце знікнення Вітольда Вітольдавіча Якімчыка і непаўналетняга Міхаэля Вітольдавіча Якімчыка распачаў крымінальную справу.

Цяпер праводзіцца аналіз атрыманай інфармацыі, арганізаваны далейшыя пошукавыя, аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне месцазнаходжання Вітольда і Міхаэля Якімчыкаў.

Якімчык Міхаэль: 5 гадоў, рост 120 см, нармальны целасклад, валасы светла-русыя. Быў апрануты ў сінюю куртку і плямістую камізэльку, сінюю шапку з пампонам, шэрыя трыкатажныя штаны і сінія красоўкі.

Якімчык Вітольд: 44 гады. Быў апрануты ў ярка-сінюю куртку з капюшонам, цёмна-сінія штаны, сінія красоўкі.

Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне названых асоб, з просьбай паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне: 8(0152)-72-40-40 (кругласутачна) альбо па кароткім нумары 102.

• Текст доступен на языке: Русский