7 і 9 лістапада пад электрычкай «Мінск-Маладзечна» загінула два чалавекі.
Першае здарэнне адбылося ў 11:46 на перагоне Ратамка – Крыжоўка. Электрычка збіла 81-гадовага пенсіянера з Мінска. Устанавілі, што мужчына пераходзіў пуці па насціле перад цягніком, які набліжаўся. Ад атрыманых траўмаў жыхар сталіцы памёр на месцы.
Праз дзень, у 18.39, электрычка «Мінск-Маладзечна» наехала на жанчыну на станцыі Крыжоўка. Траўма аказалася смяротнай.
Нагадаем, што ноччу 7 лістапада на чыгунцы манеўровы цягнік траўмаваў 30-гадовага маладзечанца.
• Текст доступен на языке: Русский